У Латвіі беларуса абвінавачваюць у шпіянажы
Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі звярнулася ў пракуратуру з хадайніцтвам аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці грамадзяніна Беларусі. Яму прад'яўляецца абвінавачанне ў шпіянажы.
Мужчына быў затрыманы яшчэ 15 лютага супрацоўнікамі СДБ і ваеннай контрвыведкі. Як паведамілі ў прэс-службе СДБ, у ходзе расследавання ўстаноўлена, што затрыманы па даручэнні беларускай ваеннай разведкі вёў здымку латвійскіх абаронных аб’ектаў, крытычнай інфраструктуры, у тым ліку электразабеспячэння. Мужчына паспеў атрымаць інфармацыю як мінімум па 17 аб'ектах, піша REFORM.by.
«Па ацэнцы СДБ, інфармацыя такога характару можа быць карысная Беларусі, а таксама яе саюзніка Расіі, у выпадку магчымага ваеннага канфлікту з NATO, у тым ліку з Латвіяй, для планавання дыверсій або нападаў на ваенныя аб'екты і крытычную інфраструктуру краіны. Такім чынам, інфармацыя, атрыманая гэтай асобай незаконным шляхам і перададзеная службе вайсковай выведкі Беларусі, патэнцыйна можа нанесці істотны ўрон забеспячэнню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абараназдольнасці ва ўмовах ваеннага канфлікту», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.