У Літве затрымалі чарговых мігрантаў з Іраку, якія прыйшлі з Беларусі

Агульная колькасць мігрантаў, якія прыбылі праз тэрыторыю Беларусі ў Літву нелегальна, сёлета дасягнула ўжо 419 чалавек, піша Свабода.

ee88caa3_a6bc_4ae1_a9a0_3636269d7b4b_w1023_r1_s.webp


19 чэрвеня на тэрыторыі Тварачускага староства ў Ігналінскім раёне Літвы памежнікі гэтай краіны затрымалі 12 чалавек, якія перасеклі мяжу з боку Беларусі. З сабой у затрыманых не было ніякіх дакументаў, яны назваліся грамадзянамі Іраку, інфармуе памежная служба Літвы.
Зараз замежнікі знаходзяцца на каранціне, у іх узялі тэсты на COVID-19. Асобы людзей высвятляюць, з нагоды іх пераходу мяжы цяпер вядзецца разбіральніцтва.
За апошнія два тыдні супрацоўнікі памежнай службы Літвы затрымалі ў адным Ігналінскім раёне 118 чалавек. Усяго ў Літву сёлета спрабавалі трапіць 419 нелегальных мігрантаў. Большасць з іх — грамадзяне Іраку, што ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
У Літве ўзмацнілі ахову мяжы з Беларуссю. Сюды былі накіраваныя памежнікі з іншых дэпартаментаў краіны, а таксама прадстаўнікі мясцовай Службы грамадкай бяспекі і іншых сілавых структур краіны.
Раней улады Літвы абвінавацілі афіцыйны Мінск у спрыянні нелегальнай міграцыі.