У Літве зноў выявілі кантрабандныя беларускія цыгарэты: у гэты раз на 1,4 млн еўра

У Літве пачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды цыгарэт кошт ў 1,4 млн еўра, паведамляе мытная крымінальная служба краіны.

101690354_143044132.jpg

Падчас рэйду на мяжы з Польшчай мытная крымінальная служба Літвы праверыла фуру, у якой везлі нібыта торф з Эстоніі ў Нямеччыну. Замест торфу, заяўленага ў дакументах, мытнікі знайшлі ў 400 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на суму каля 1,4 млн еўра.
Па факце кантрабанды пачата дасудовае расследаванне, груз і машыну органы затрымалі, дакументы канфіскавалі, а кіроўцу грузавіка адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Якія буйныя партыі кантрабандных цыгарэт фіксавалі на беларуска-літоўскай мяжы ў гэтым годзе

Гэта адзін з найбуйнейшых грузаў кантрабанды, затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы.
29 красавіка 2021 года на пункце пропуску «Мядзінінкай» (сумежны з беларускім «Каменным Логам»). Беларускую фуру з грузам драўняных пліт адправілі на мытны дагляд, але там яна так і не з'явілася. Машыну знайшлі кінутай з ключамі ў замку запальвання, а вадзіцель уцёк. Кошт выяўленай кантрабанды ацанілі ў 2,4 млн еўра.
У аўто, якое прыбыло на пункт пропуску «Шальчынінкай» 17 красавіка 2021 года выявілася больш за паўмільёна пачкаў цыгарэт з Беларусі на суму 1,73 мільёна еўра, схаваных у схованках ў ДСП-панэлях, якія яшчэ называюць «трунамі». Падазрэнне мытнікаў выклікаў гук, які можна было пачуць пры паляпванні па грузу — стваралася ўражанне, што там ёсць паражніны. Характэрна, што за два дні да гэтага на памежным пераходзе «Райгардас» пры аналагічных абставінах затрымалі фуру з Беларусі, якая перавозіла 400 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт коштам 1,39 млн еўра.
Яшчэ адну буйную партыю выявілі 3 сакавіка на памежным пераходзе «Райгардас», і зноў тайнікі былі абсталяваны ў «грузе» піламатэрыялаў, які, па запэўненнях кіроўцы, ён вёз у Эстонію. Усяго знайшлі за 320 тысяч пачкаў коштам больш за 1 млн еўра.
5 кастрычніка мытныя органы Літвы выявілі 750 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт агульным коштам у 2,7 млн ​​еўра.
8 кастрычніка літоўскія мытнікі ў пункце пропуску «Райгардас» у адным з грузавікоў, якія рухаліся з Беларусі, таксама знайшлі партыю кантрабандных цыгарэт коштам амаль 1,5 млн еўра.