У Літве зубры статкамі бегаюць праз чыгунку і ствараюць небяспеку для людзей
У Літве зубры, якія жывуць у Кедайняйскім раёне, ствараюць
рэальную праблему для руху транспарту. Статак жывёлаў на гэтым тыдні
бачылі ля магістралі А8 Пеневежыс — Арыстава — Сіткунай. Спачатку зубры
прагульваліся ўздоўж дарогі, а потым выйшлі на чыгуначнае палатно, піша
Еўрарадыё.

Вялізны статак апынуўся на рэйках непадалёк ад Шылайняйскага вакзала. Машыніст, які праязджаў на цеплавозе, вымушаны быў спыніцца і ўключыць сірэну. Калі зубры пачулі пранізлівы гук, то спалохаліся і ўцяклі ад чыгункі.
Пра небяспеку ад зуброў кажуць і фермеры. Яны бачылі ў гэтым раёне два статкі жывёлаў, якія неаднойчы пераходзілі аўтастраду.