У Літве былых савецкіх кіраўнікоў завочна асудзілі за ваенныя злачынствы 1991 года

У сераду Віленскі акруговы суд абвясціў прысуд па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года. За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці былы міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў завочна асуджаны да 10-ці, а былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаватаў — да 12-ці гадоў пазбаўлення волі.

Vida Press

Vida Press

Абвінавачванні ў ажыццёўленай савецкай агрэсіі прад'яўленыя 67-мі грамадзянам Расіі, Беларусі і Украіны, іх абвінавачваюць у у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Большасць з іх прыцягнута да суда завочна, перад судом паўсталі толькі два грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.
Паводле версіі абвінавачвання, у канцы 1990 гадоў Язаў даручыў падрыхтаваць план вяртання Літвы ў склад СССР і скласці спіс стратэгічных аб'ектаў, якія падлягаюць захопу. У выніку рэалізацыі яго плана ў студзені 1991 года «пачалася агрэсія з боку Савецкага Саюза і ўзброены канфлікт у Літве».


Генпракуратура Літвы прапаноўвала пакараць былога міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава і яшчэ пяцёх афіцэраў пажыццёвым зняволеннем.
Пацярпелымі ў справе прызнаныя амаль 700 чалавек, у якасці сведак была апытаная амаль тысяча чалавек.
Расія адмовілася супрацоўнічаць з Літвой у расследаванні гэтай справы і адхіліла просьбу апытаць былога кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова.
На абвяшчэнне прысуду ў суд абяцае прыбыць і першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс.
Пры захопе савецкімі вайсковымі часткамі і спецпадраздзяленнямі Віленскай тэлевежы і будынку Літоўскага радыё і ТБ у ноч на 13 студзеня 1991 года загінулі 14 чалавек, больш за тысячу бяззбройных людзей пацярпелі. 
delfi.lt