У Лос-Анджэлесе ўручылі «Залатыя глобусы». Найлепшая камедыя — «Аднойчы... у Галівудзе»
Найлепшай драмай стаў фільм «1917». А лепшым драматычным серыялам быў названы «Чарнобыль».

Фота: nbcconnecticut.com
У Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Залаты глобус». Узнагароду ў галоўнай намінацыі «Лепшы драматычны фільм» атрымала стужка Сэма Мендэса «1917». Сам Мендэс названы лепшым драматычным рэжысёрам.
Лепшым драматычным акцёрам быў названы Хаакін Фенікс («Джокер»), лепшай актрысай — Рэнэ Зельвегер («Джудзі»).

Хаакін Фенікс. Фота: GLOBAL LOOK PRESS
Фільм Квенціна Таранціна «Аднойчы... у Галівудзе» атрымаў узнагароду ў катэгорыі «Найлепшая камедыя ці мюзікл». Усяго ў фільма тры ўзнагароды (рэкордная колькасць для цяперашняй цырымоніі) — сам Таранціна атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар, а Брэд Піт — за лепшую ролю другога плана.
Чытайце таксама:
Забойства, якое змяніла свет
Найлепшым драматычным серыялам быў названы «Чарнобыль». Перамогу ў намінацыі «Лепшая песня» атрымала «I'm Gonna Love Me Again» з баёпіку Элтана Джона «Рокетмэн».
Паводле meduza.io