У Маскве на акцыі пратэсту затрыманыя больш за тысячу чалавек

У Маскве на антыкарупцыйнай акцыі пратэсту "Ён нам не Дзімон" паліцыя затрымала 1030 чалавек.

Затрыманні ў Маскве

Затрыманні ў Маскве

Пра гэта паведамляе "ОВД-Инфо". Большасць з іх былі адпушчаныя з аддзяленняў паліцыі пасля складання пратаколаў, адзначае Руская служба “Радыё Свабода”. Затрыманых абвінавачваюць па артыкуле "Парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзенні сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання". Артыкул прадугледжвае штраф да 20 тысяч рублёў.

Як мінімум 120 чалавек заставаліся зняволенымі да раніцы, у тым ліку — апазіцыянер Аляксей Навальны і ўсе супрацоўнікі маскоўскага офісу Фонду барацьбы з карупцыяй. Раніцай у панядзелак суды пачнуць разглядаць іх адміністрацыйныя справы.

39945e98_c84a_4200_81d3_4500d84cb29d_w1023_r1_s.jpg

Следчы камітэт таксама распачаў крымінальную справу па факце нападу на паліцэйскага. Як піша "ОВД-Инфо", у сувязі з гэтым затрыманых як мінімум у 22 аддзяленнях паліцыі дапытвалі следчыя.

У дзясятках гарадоў Расіі 26 сакавіка прайшлі антыкарупцыйныя акцыі пратэсту. У іх удзельнічалі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх тысяч чалавек. У Маскве няўзгодненых акцыя праходзіла ў фармаце прагулкі. Паводле розных звестак, у ёй прынялі удзел ад 8 да 20 тысяч чалавек.