У машыне хуткай дапамогі знайшлі пяцярых мігрантаў

Кіроўцу вылічылі і затрымалі.

photo_2021_11_05_18_33_33.jpg

Пра падазроны нібыта медыцынскі аўтамабіль, які едзе ў кірунку Бельска-Падляскага, мясцовым паліцэйскім паведамілі памежнікі. Калі машына заехала ў мястэчка, паліцыя спыніла яе. Аднак 31-гадовы кіроўца здолеў уцячы, пакінуўшы на пасажырскім сядзенні свайго на пару гадоў малодшага напарніка. Таго адразу ж затрымалі. У тым адсеку аўтамабіля, дзе звычайна перавозяць пацыентаў, сядзелі пяцёра грамадзян Ірака.
А вось каб знайсці кіроўцу, давялося падымаць у паветра верталёт. І толькі з вышыні паліцэйскія пабачылі месца, дзе ён схаваўся. Мужчыну выдала добра заўважная аранжавая куртка.
І яму, і яго напарніку выставілі абвінавачанні ў спрыянні нелегальнаму перасячэнню мяжы.