У Назарбаева забралі права вызначаць асноўныя напрамкі палітыкі Казахстана

Мажыліс Казахстана прагаласаваў за змены законаў аб статусе першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Ніжняя палата парламента падтрымала прапанову сенатараў аб адмене неабходнасці ўзгадняць з Назарбаевым асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі.

nazarbaev_1.jpg


Першапачаткова законапраекты ўключалі толькі адмену права Назарбаева пажыццёва займаць пасады кіраўніка Савета Бяспекі і Асамблеі народаў Казахстана. Таксама імі ўносіліся некаторыя змены ў працу Рады бяспекі. Яны былі ўхваленыя Мажылісам у студзені, але пазней Сенат парламента, у цэлым ухваліўшы праект, вярнуў іх з дадаткам пра ўплыў Назарбаева на ўнутраную і знешнюю палітыку, піша REFORM.by.

Цяпер законапраекты застаецца падпісаць прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.

За Назарбаевым пакуль захоўваецца права выступаць перад парламентам і яго палатамі, і на пасяджэннях урада пры абмеркаванні важных для краіны пытанняў. Таксама за ім яшчэ пакінутае месца ў Канстытуцыйнай Радзе.