У Нідэрландах выйшла кніга аўтара з Беларусі

У Нідэрландах пабачыла свет кніга «Прыгоды аранжавага хлопчыка», якую напісала таленавітая скрыпачка родам з Мінска Вера Лапарава. Ілюстрацыі да кнігі стварыла вядомая беларуская мастачка Аксана Аракчэева. Кніга прызначаная не толькі для чытання, яе можна і паслухаць: аўдыёзапісы складаюцца з 16 апавяданняў, музыку да якіх напісаў беларускі кампазітар Георгій Сасноўскі.

1_524.jpg


Кніга «Прыгоды аранжавага хлопчыка», напісаная на нідэрландскай мове, прызначаная для чытання і праслухоўвання, складаецца з 16 апавяданняў. Да кнігі прыкладзены два дыскі, на якіх запісана музыка для пэўных фрагментаў тэксту.

Аўтар кнігі Вера Лапарава

Аўтар кнігі Вера Лапарава


Галоўныя героі — Том, руды хлопчык, і яго такса. Паўсядзённыя справы — такія, як наведванне школы і першае каханне, а таксама асаблівыя падзеі, як наведванне рэпетыцыі вялікага аркестра, наведванне канцэрта і выратаванне чужога жыцця.

3_434.jpg


Усе апавяданні апрацаваныя музычнымі фрагментамі, якія адлюстроўваюць змест апавяданняў і напісаныя адмыслова для гэтага праекта. Таксама выкарыстаны існуючыя запісы аркестра «Metropole» і класічных кампазітараў — такіх, як Гендэль, Бетховен і Сен-Санс.

4_406.jpg


Прататыпамі галоўных герояў кнігі паслужылі старэйшы сын аўтара і яго такса Тася. Кніга напісаная для дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў.

7_184.jpg


Беларуска-нідэрландская скрыпачка Вера Лапарава нарадзілася ў Мінску ў сям'і музыкантаў аркестра Тэатра оперы і балета, з 6 гадоў вучылася граць на скрыпцы.

8_129.jpg


У 1988 бацька Веры атрымаў кантракт на пасаду канцэртмайстра, і сям'я пераехала ў Бельгію. У 1996 годзе Вера стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу камернай музыкі імя Чарльза Хенена (Нідэрланды).
У якасці салісткі, а таксама ў якасці скрыпачкі «Erasmus Trio» яна дала больш за 300 канцэртаў у Нідэрландах, Бельгіі, Германіі, Францыі, Швейцарыі, Марока, Паўднёвай Афрыцы і Кітаі. Яна грала ў вядомых залах — такіх, як Концэртгебаў у Амстэрдаме, у зале Моцарта ў Альце-Опер ў Франкфурце, у Польскім інстытуце ў Парыжы, у галерэі Генсар ў Ёханэсбургу, у зале казіно Вісбадэна і ў Пекінскім універсітэце.

9_106.jpg


Вера рабіла запісы для нідэрландскага тэлерадыёвяшчання і АVRO, выступала на тэлебачанні для нямецкага тэлеканала ZDF і кітайскага тэлеканала CCTV. З 2004 года Вера Лапарава — адна з канцэртмайстраў сусветна вядомага джазавага «Metropole Orkest».
Мастачка Аксана Аракчэва, якая ілюстравала кнігу, адзначыла, што гэта была суперская ідэя і ёй вельмі цікава было маляваць.