У новых мабільнікаў нямецкага войска няма выхаду ў інтэрнэт
Выкарыстанне салдатамі такіх гаджэтаў, як разумныя гадзіннікі або
фітнэс-трэкеры, пагражае бяспецы, упэўненыя ў камандаванні
кібtрвойскамі Нямеччыны, піша Свабода са спасылкай на DW.
Кіраўніцтва нямецкай арміі лічыць, што выкарыстанне прыватных мабільных тэлефонаў, фітнэс-бранзалетаў, разумных гадзіннікаў нясе шмат рызыкі для бясьпецы ваеннаслужачых, прыводзіць агенцтва AFP у суботу, 3 жніўня, словы камандуючага кібtрпадразьдзялення бундэсвэра генtрала Людвіга Ляйнхоса.
«Ёсць рэчы, пра якія спачатку ўвогуле ня думаеш, але якія могуць быць выкарыстаныя для атрыманьня звонку доступу да інфармацыі», — сказаў генtрал Ляйнхос.
У апошні час бундэсвtр набыў 16 тысяч новых мабільных тэлефонаў. Аднак у мэтах бяспекі яны настроены так, што не маюць выхаду ў інтэрнэт. Па словах Людвіга Ляйнхоса, кібtратакі на сеткі бундэсвэра адбываюцца штодня. Аднак да гэтага часу яны не нанеcлі якога-небудзь істотнага ўрону.