У Пецярбургу пасля другога за месяц пажару здымуць з маршрутаў аўтобусы МАЗ

Расійская кампанія-перавозчык «Домтрансаўта», якая абслугоўвае некалькі маршрутаў у Санкт-Пецярбургу, здыме з маршрутаў аўтобусы МАЗ і адправіць усю партыю на экспертызу. Рашэнне прынята пасля другога за чэрвень пажару на аўтобусах гэтай мадэлі.

fv7iclqxwaid9ha.jpeg


10 чэрвеня МАЗ загарэўся на Віцебскім праспекце. Па паведамленні МНС, у аўтобусе «згарэлі згаральныя часткі». Пацярпелых не было. Яшчэ адзін аўтобус загарэўся раніцай 23 чэрвеня на Светланаўскім праспекце. У аўтобусе спрацавала сістэма пажаратушэння, кіроўца вывеў пасажыраў з салона, ніхто не пацярпеў, піша REFORM.by са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Паводле інфармацыі выдання «Фонтанка», у Пецярбург прыедуць некалькі спецыялістаў МАЗа для правядзення паўторнага аўдыту.

Улады Санкт-Пецярбурга заявілі аб планах набыць каля 900 аўтобусаў МАЗ да 1 ліпеня. У сакавіку гораду было перададзена 50 аўтобусаў і адзін электробус.