У Польшчы на мінулым тыдні з-за грыпу памерлі 19 чалавек

У Польшчы пік сезону грыпу прыпадае на канец студзеня і пачатак сакавіка.

faf312afecaba3497ac631636522025020605e3a.jpg

19 чалавек памерлі на мінулым тыдні ў Польшчы з-за грыпу й яго ўскладненняў. Сёлета вірус грыпу з'яўляецца надзвычай небяспечным.
Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута аховы грамадскага здароўя, з пачатку кастрычніка мінулага года да 22 лютага бягучага года былі зафіксаваныя 67 выпадкаў смяротных зыходаў. У аналагічным перыядзе мінулага года не быў зафіксаваны ні адзін выпадак смерці з-за гэтай хваробы.
На працягу апошняга тыдня ў сувязі з грыпам і грыпападобнымі інфекцыямі да лекараў звярталася каля 200 тысяч палякаў.
Гэта прыкладна на 50 тысяч менш, чым тыднем раней. Тым не менш колькасць новых выпадкаў захворванняў грыпам надалей застаецца на высокім узроўні.
У Беларусі, нягледзячы на перапоўненыя паліклінікі, сезоннае захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып сярэдняй інтэнсіўнасці, перадаюць афіцыйныя СМІ. Паведамляецца, што па выніках эпіднагляду, у пікавыя тыдні вірус грыпу сустракаецца не больш чым у 20% усіх хворых. Цяпер пік захворванняў ідзе на спад.
Паводле radyjo.net