Пайшоў з жыцця Уладзімір Мялешка — айчым забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай
Уладзімір Мялешка, вядомы ў мінулым журналіст, доўгі час змагаўся з цяжкай хваробай, паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН
Яшчэ адным моцным выпрабаваннем для Уладзіміра Мялешкі і Дыяны Чаркасавай былі рэгулярныя візіты праваахоўных органаў, якія працягваюць шукаць іх унука, што шмат гадоў таму з’ехаў за мяжу.
У той жа час зверскае забойства журналісткі газеты «Салідарнасць» Веранікі Чаркасавай, здзейсненае яшчэ ў 2004 годзе, так і засталося нераскрытым.
Кожны год у дзень забойства Веранікі сям’я Чаркасавых разам з калегамі наведвалі магілу забітай журналісткі.
Пра час і месца развітання будзе паведамлена пазней.
Рэдакцыя «Новага Часу» выказвае свае спачуванні блізкім спадара Уладзіміра.