У Польшчы не працуюць тысячы школ з-за страйку

У Польшчы настаўнікі абвясцілі бестэрміновы страйк и патрабуюць большы заробак.

Фота: twitter.com/DankaWoznicka

Фота: twitter.com/DankaWoznicka

Асноўным патрабаваннем настаўнікаў з'яўляецца павелічэнне заработнай платы на тысячу злотых (каля 262 долараў) на месяц.

У Польшчы ў панядзелак, 8 красавіка, з васьмі гадзін раніцы пачалі страйкаваць настаўнікі. Страйк пакуль бестэрміновы. Пра гэта піша korrespondent.net са спасылкай на Wprost.

Пра гатоўнасць прыняць удзел у стайку абвясцілі каля 80% педагагічных работнікаў школ і дзіцячых садкоў.

Галоўнае патрабаванне настаўнікаў — павысіць заработную плату, якая цяпер складае 3380 злотых (прыкладна 885 долараў, або каля 1900 беларускіх рублёў) да выліку ўсіх падаткаў.

Настаўнікі дамагаюцца павышэння выплат на 30% у два этапы — на 15% з 1 студзеня і яшчэ на 15% з 1 верасня 2019 года. 7 красавіка ўрад Польшчы пагадзілася на 15% росту ў 2019 годзе і змену сістэмы аплаты працы настаўнікаў у 2020 годзе. Прафсаюзы адхілілі гэтую прапанову і заклікалі настаўнікаў выходзіць на пратэст.

Паводле  korrespondent.netWprost.