У Польшчы плануюць выплочваць кампенсацыю за нараджэнне дзіця-інваліда
Польскі парламент прыняў у першым чытанні праект закону, які прадугледжвае кампенсацыю за нараджэнне дзіця з цяжкай паталогіяй. Жанчынам, якія адмовяцца ад аборту па такіх медыцынскіх паказніках, плануюць плаціць па 4000 злотых, або 1000 долараў.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/userfiles/images/rody_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Згодна з праектам закону, бацькі дзяцей з прыроджанай інваліднасцю або небяспечнай для жыцця хваробай атрымаюць аднаразовую кампенсацыю.
Кіруючая кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» выступае за скарачэнне колькасці абортаў, якія можна рабіць толькі ў выключных выпадках. Апазіцыя крытыкуе новы законапраект і называе яго ідэалагічна матываваным, а кампенсацыю — занадта маленькай, паведамляюць замежныя СМІ.
Паводле афіцыйных звестак, у Польшчы штогод робяць крыху болей за тысячу абортаў, аднак спецыялісты сцвярджаюць, што прыкладна 150 тысяч цяжарнасцяў перарываюцца нелегальна.
Месяц таму ў Польшчы прайшлі акцыі пратэсту супраць законапраекту аб поўнай забароне абортаў. Гэты дакумент прадугледжваў таксама крымінальную адказнасць з турэмным зняволеннем для жанчын і лекараў за правядзенне аборту.
Пасля акцыяў пратэсту праект закону быў адхілены.
Паводле «Еўрарадыё»