У Польшчы затрымалі чалавека па падазрэнні ў шпіянажы на Расію
Пра гэта паведамляе Свабода.
У Польшчы па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі затрыманы 43-гадовы польскі грамадзянін Марцін К.
Як паведамляе польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі, ён прызнаў віну па выстаўленых яму абвінавачаннях.
Паводле ведамства, ён збіраў інфармацыю аб вайсковых структурах і польскіх грамадзянах і перадаваў гэтыя звесткі расійскай выведцы.
Польскія спецслужбы затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць Расіі 5 траўня. Суд арыштаваў яго на тры месяцы. Расследаванне праводзіцца пры ўдзеле Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Матэрыялы справы засакрэчаныя.
У сярэдзіне красавіка Польшча абвясціла трох супрацоўнікаў амбасады Расіі ў Варшаве персонамі non grata. Як гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы, іх дзеянні парушалі дыпламатычны статус, а таксама наносілі Польшчы шкоду. Масква ў адказ выслала пяцёх польскіх дыпламатаў.