У Прыднястроўі выбухі, людзі масава з'язджаюць. Што адбываецца — хроніка падзей

Раніцай 26 красавіка сітуацыя ў непрызнаным Прыднястроўі абвастрылася, людзі пачалі масава выязджаць. Што там адбываецца? Unian.net публікуе хроніку падзей.

1642349670_7261.jpg

Украінскія разведчыкі паведамляюць, што ў непрызнаным Прыднястроўі яшчэ некалькі дзён таму пачалі рыхтавацца да «выбухаў», якія арганізуюцца ФСБ, каб апраўдаць вайну з Украінай ці прыцягнуць «ПМР» да баявых дзеянняў.

 Абвастрэнне адбылося раніцай 26 красавіка.

09:20. Прагрымелі выбухі ў прыднястроўскім пасёлку Маяк. Па папярэдніх дадзеных, ўзарваныя дзве вышкі сувязі.

09:45. Па непацверджанай інфармацыі, у непрызнаным Прыднястроўі абстраляны ваенны аэрадром.

10:07.  Малдову аблятаюць самалёты.

11:01. На выездзе з Прыднястроўя ўтварыліся вялікія чэргі.

1650963090_3036.jpg

11:25. Прэзідэнт Малдовы склікае пасяджэнне Савета бяспекі з-за сітуацыі, якая склалася ў Прыднястроўі.

11:35. Паведамляецца, што «кіраўніцтва Прыднястроўя ў бліжэйшы час прыме рашэнні ў абарону інтарэсаў Рэспублікі».

Што за рашэнні, незразумела. Магчыма, будзе аб'яўлена мабілізацыя.

11:51. У Прыднястроўе абвясцілі чырвоны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет Бяспекі самаабвешчанай рэспублікі. Таксама ўлады Прыднястроўя заявілі, што зафіксавана ўжо «тры тэракты».

Пад тэрактамі маецца на ўвазе дзіўная атака на будынак МДБ у Ціраспалі, надзвычайнае здарэнне ў вайсковай часці ў Парканах і падрыў вышкі радыётэлецэнтра паблізу пасёлка Маяк

12:22. Служба інфармацыі і бяспекі Малдовы (СІБ) пасля серыі выбухаў у Прыднястроўі заявіла, што ўважліва сочыць за сітуацыяй у краіне, і заклікала грамадзян не давяраць паведамленням з незразумелых крыніц.12:26. Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін пагражае Украіне «з улікам таго, што адбываецца ў Прыднястроўі».

Пушылін заявіў, што «пасля выхаду да межаў Данецкай вобласці» трэба пачынаць «наступны этап аперацыі з улікам таго, што адбываецца ў Прыднястроўі і абстрэлаў памежных з Украінай абласцей РФ».

Раней у Расіі гучалі меркаванні аб прыцясненні ў Прыднястроўі рускамоўнага насельніцтва, а таксама аб неабходнасці стварэння калідора з акупаваных «ДНР» і «ЛНР» да Прыднястроўя праз тэрыторыю Украіны.