Украіна назвала выбухі ў Прыднястроўі правакацыяй Расіі

Украінская выведка высветліла падрабязнасці здарэння ў так званай «ПМР».

photo_2022_04_25_21_17_18.jpg


Украінская выведка пракаментавала выбухі ў «Прыднястроўскім рэгіёне», назваўшы іх спланаванай правакацыяй расійскіх спэцслужбаў.
Украінская выведка сцвярджае, што за тры дні да здарэння кіраўнікі «ПМР» ужо рыхтаваліся да яго і паклапаціліся аб усталяванні бяспечнага сховішча.
Серыя выбухаў прагрымела ў памяшканнях упраўленняў мясцовага «Міністэрства дзяржбяспекі» і аддзялення расейскай «Федэральнай службы бяспекі» у Прыднястроўі.
Аднак гэтая падзея не стала нечаканасцю для кіраўніцтва ПМР. Паводле інфармацыі Упраўлення выведкі, 22 красавіка сакратар ГКЧП Прыднястроўскага рэгіёну Вадзім Шмаленка напісаў ліст (на фота) кіраўніку Каменскага раёна Уладзіміру Бычкову. Гаворка ішла аб тэрміновай (да 16.00 таго ж дня) падрыхтоўцы інфармацыі аб наяўнасці і размяшчэнні «ахоўнага пункта грамадзянскай абароны гораду». У выпадку адсутнасці такога пункта ўздымалася пытанне аб яго тэрміновым стварэнні.