У Кіеве пераймянуюць 279 гарадскіх аб'ектаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю
Пра гэта паведаміў намеснік мэра горада Уладзімір Бандарэнка.
![13_main_new.1543826163.jpg 13_main_new.1543826163.jpg](/img/v1/images/13_main_new.1543826163.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах Бандарэнкі, у спісе на перайменаванне апынуліся ў асноўным вуліцы, чые назвы паходзяць ад расійскіх ці беларускіх гарадоў. Але ёсць таксама аб'екты, названыя ў гонар пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.
Да 1 мая ў адміністрацыі будуць збіраць прапановы па перайменаванні ад гараджан. А новыя назвы выберуць пры дапамозе галасавання.
Уладзімір Бандарэнка таксама адзначыў, што трэба «назаўжды пазбавіцца ад тапонімаў, звязаных з краінай-агрэсарам і яе сатэлітам, а таксама завяршыць працэс дэрусіфікацыі ў сталіцы».