У будынку міністэрства дзяржбяспекі Прыднястроўя адбыліся выбухі

Ці звязана гэтае здарэнне з вайной, якая ідзе ў суседняй Украіне, пакуль зусім не зразумела.

1157818_20090401101511.jpg

У будынку міністэрства дзяржбяспекі самаабвешчанай Прыднястроўскай народнай рэспублікі прагрымелі некалькі выбухаў — аб гэтым паведамляюць некалькі сродкаў масавай інфармацыі і карыстальнікі сацсетак.
Некаторыя крыніцы паведамляюць аб трох выбухах. На фатаграфіях у сацсетках відаць кінуты на дарозе адстраляны тубус ад гранатамёта.
Як паведамляе расійскае агенцтва РИА Новости, у суседніх дамах выбіта шкло, рух каля будынка МДБ перакрыты, побач стаяць машыны міліцыі, хуткай дапамогі, ратавальнікаў і пажарнай аховы.
Звестак аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.
Ці звязана гэтае здарэнне з вайной, якая ідзе ў суседняй Украіне, пакуль зусім не зразумела.