У пустыні Сахара ўпершыню за амаль 40 гадоў выпаў снег

У афрыканскай пустыні Сахара ўпершыню за 37 гадоў выпаў снег. Аб гэтым піша газета The Independent.




Фота: officeplankton

Фота: officeplankton


Незвычайную  з'ява зафіксаваў ў панядзелак фатограф-аматар Карым Бушэтата. На здымках тонкі пласт снегу пакрывае выдмы.

«Усе былі шакаваныя, калі ўбачылі снегапад у пустыні», — распавёў Бушэтата. Паводле яго слоў, снег праляжаў на працягу дня, а затым пачаў раставаць.

Апошні раз снег каля горада Айн-Сэфра выпадаў у 1979 годзе. Непагадзь тады парушыла рух транспарту.


Паводле independent.co.uk