У Расіі цяпер нельга карыстацца мэсэнджарамі ананімна
Адпаведную пастанову прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў 27 кастрычніка мінулага года, апублікавана яна была 6 лістапада. У тэксце дакумента сказана, што пастанова ўступае ў сілу праз 180 дзён з моманту апублікавання.
У Расіі з 5 мая ўступае ў сілу пастанова ўрада пра абавязкі ўладальнікаў мэсэнджараў ідэнтыфікаваць карыстальнікаў па нумары тэлефона.
Згодна з пастановай ідэнтыфікацыя карыстальніка будзе праходзіць наступным чынам: мэсэнджары будуць запытваць інфармацыю пра карыстальніка ў сотавага аператара, той абавязаны будзе прадаставіць запытаныя дадзеныя на працягу 20 хвілін. У выпадку, калі аператар не прадаставіць інфармацыю пра карыстальніка ці ў базе дадзеных не апынецца адпаведных звестак, ідэнтыфікацыя не будзе лічыцца пройдзенай.
Сотавы аператар са свайго боку, згодна з пастановай урада, абавязаны ўносіць у свае базы дадзеных як звесткі аб тым, якім дадаткам карыстаецца абанент, так і ўнікальны код яго ідэнтыфікацыі.
nn.by