У Расіі рэкордная смяротнасць ад ковіда — 652 чалавекі за суткі
Па стане на 29 чэрвеня, за суткі ў Расіі ад каронавіруса памерлі 652 чалавекі, паведамляе «Медуза». Гэта максімальнае сутачнае значэнне за ўсю пандэмію. Агулам ад ковіда з пачатку назіранняў памерлі 134545 расіян.
За мінулыя суткі ў Расіі выяўлены яшчэ 20 616 новых
выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць інфікаваных дасягнула 5493 557 чалавек.
Больш за ўсё захварэлых у Маскве (+6209 чалавек за апошнія
суткі), Маскоўскай вобласці (+2453) і Санкт-Пецярбургу (+1374).
Ачунялі 4 984 037 чалавек, у тым ліку 14697 пацыентаў
выпісаныя з бальніц за апошнія суткі.