Беларусь хоча прыцягнуць 10 расійскіх банкаў для размяшчэння сваіх аблігацый
Савет Міністраў мае намер прыцягнуць 10 расійскіх банкаў для размяшчэння дзяржаўных аблігацый у РФ. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова ўрада №358 ад 24 чэрвеня, якім Мінфіну даручана заключыць пагадненне б аказанні паслуг па арганізацыі эмісіі дзяржаўных аблігацый, намінаваных у расійскіх рублях.
Як піша REFORM.by, пагадненне мяркуецца заключыць з наступнымі юрыдычнымі асобамі:
- «Газпромбанк»,
- «БКС Банк»,
- «ВТБ Капітал»,
- «МАСКОЎСКІ КРЭДЫТНЫ БАНК»,
- «Расійскі Сельскагаспадарчы банк»,
- «Акцыянерны камерцыйны банк садзейнічання камерцыі і бізнесу»,
- «Совкомбанк»,
- «Промсвязьбанк»,
- «АК БАРС»,
- ТАА «Універ капітал».
Нагадаем, 13 траўня Лукашэнка падпісаў указ №183, якім Савету міністраў было даручана ў 2021-23 гадах размясціць у Расіі дзяржаблігацыі на суму да 100 млрд рублёў з тэрмінам абарачэння не менш за 1092 дзён.
Санкцыі ЕС адносна Беларусі прадугледжваюць забарону на доўгатэрміновае крэдытаванне дзяржкампаній і размяшчэнне каштоўных папер з пагашэннем больш за 3 месяцы. Ці будуць улічваць гэта банкі Расіі?
Пры гэтым галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў выказваў здагадку, што «Газпрамбанк» не будзе ўдзельнічаць у куплі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь да вызвалення Віктара Бабарыкі.