У саборы Парыжскай Божай Маці 15 чэрвеня пройдзе першая пасля пажару імша
Першая імша пасля пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці пройдзе 15-16 чэрвеня.

Фота tvc.ru
Пра гэта паведаміў настаяцель Нотр-Дама Патрык Шавэ ў інтэрв'ю штотыднёвіку Famille chretienne.
"Дата, якая была абраная, — сімвалічная. Гэта будзе свята асвячэння сабора, гэта значыць, асвячэння алтара. Гэта вельмі важна здолець добра даць зразумець свету, што роля сабора — паказваць славу Бога. Адсвяткаваць прычасце ў гэты дзень, нават зусім маленькай групай, гэта будзе знакам гэтай славы і гэтай міласці", — заявіў Шавэ.
Найбуйнейшы ў гісторыі пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары 15 красавіка. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. Як паведамілі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, гэтак жа, як і рэліквіі, што захоўваліся ў саборы, ацалелі. Пажар мог быць звязана з рэстаўрацыйнымі працамі.