Ужо з дапамогай авіацыі: у Беларусі суткі не могуць патушыць лясны пажар
У Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ўжо суткі тушаць буйны лясны пажар. Узгаранне адбылося ўчора раніцай каля вёскі Маціевічы. Агнём было ахоплена 14 гектараў, паведамляе МНС.

mchs.gov.by
Для ліквідацыі пажару задзейнічалі 26 адзінак тэхнікі і 120 чалавек. Самалёт Ан-2 авіяцыі МНС правёў маніторынг — пасля гэтага вырашылі прыцягнуць дадатковую тэхніку. Верталёт Мі-8 скінуў на агонь 72 тон вады.

mchs.gov.by
Зараз пажар лакалізаваны, яго плошча складае тры гектара.
МНС звяртае ўвагу: нягледзячы на залевы і навальніцы, якія праходзяць месцамі па тэрыторыі нашай краіны, у некаторых раёнах захоўваецца высокая пажарная небяспека лясоў, а мясцовыя органы ўлады ўводзяць забароны на іх наведванне. Інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы і пра сітуацыю з забаронамі можна атрымліваць на спецыяльнай карце: 112.by/shtorm
the-village.me