У Сірыі ў выніку выбуху загінулі некалькі байцоў «Вагнера»
У Сірыі ў выніку выбуху 4 лістапада загінулі 11 чалавек, шасцёра з іх, верагодна, належаць да Прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер».
![Фота rusmonitor.com Фота rusmonitor.com](/img/v1/images/capture_35_e1518441688324.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота rusmonitor.com
У былым будынку сірыйскай крымінальнай паліцыі, размешчаным на трасе Дамаск-Дэйр-эз-Зор (канкрэтная лакацыя ўдакладняецца), 4 лістапада адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 11 чалавек.
Сярод загінулых пяцёра байцоў Сірыйскай урадавай арміі і шэсць чалавек, якія, як мяркуецца, належаць да падраздзяленняў Прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер». Пра гэта паведаміла крыніца «Новай газеты» ў Сірыі.
Паводле гэтай крыніцы, у гэтым месцы размешчана адно з падраздзяленняў 5-га корпуса Сірыйскай урадавай арміі, што ўкамплектаванае сірыйскімі добраахвотнікамі і ўзмоцненае расійскімі «ваеннымі дарадцамі».
«Новая газета» накіравала запыт у расійскае МЗС з просьбай высветліць лёс расіян, якія пацярпелі падчас дадзенага інцыдэнту.
Паводле www.novayagazeta.ru