У Тбілісі знойдзены мёртвым аператар тэлеканалу, якога збілі праціўнікі ЛГБТ-супольнасці

Прычына смерці не названая.

photo_2021_07_11_15_27_03.jpg

У Тбілісі знойдзены мёртвым аператар тэлеканалу, якога збілі праціўнікі ЛГБТ-супольнасці.
Аператар тэлеканалу «Пірвелі» Аляксандр Лашкарава быў знойдзены мёртвым ва ўласнай кватэры маці. Прычына смерці не названая.
Да гэтага яго збілі 5 ліпеня ў Тбілісі, калі павінен быў прайсці «Марш годнасці», але прысутныя праціўнікі напалі на журналістаў грузінскіх СМІ, якія планавалі асвятляць акцыю.
Пасля збіцця ён некалькі дзён знаходзіўся ў шпіталі: у мужчыны зафіксавалі страсенне мозгу і правялі аперацыю з-за пералому косткі твару і часовай страты зроку. Пасля мужчыну выпісалі.
У той дзень пацярпелі каля 50 журналістаў, частка з іх патрапіла ў шпіталі. МУС Грузіі ўзбудзіла крымінальную справу па факце нападаў на журналістаў.