У Туркменістане забаранілі слова «каронавірус»

Улады Туркменістане паўсюдна забаранілі ўжыванне слова «каронавірус», паведамляе міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

default_4.jpg

Па дадзеных мясцовых журналістаў, аб каронавіруснай інфекцыі не згадваецца ў дзяржаўных СМІ альбо медыцынскіх брашурах, што распаўсюджваюцца ў школах, бальніцах і на вытворчасцях.
Людзі, якія носяць на вуліцах ахоўныя маскі або якія гавораць аб пандэміі, рызыкуюць быць арыштаванымі, сцвярджае прадстаўнік «Радыё Азатлык» (туркменскае падраздзяленне «Радыё Свабода»).
«Такім радыкальным выключэннем з туркменскага слоўніка слова «каронавірус», каб схаваць усю інфармацыю аб пандэміі, урад Туркменіі падвяргае небяспецы сваіх грамадзян», — заяўляюць «Рэпарцёры без межаў».
Па афіцыйных дадзеных, у Туркменістане не зарэгістравана ніводнага выпадку заражэння COVID-19. У сярэдзіне сакавіка кіраўнік Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў рэкамендаваў грамадзянам абараняцца ад вірусаў старадаўнім народным сродкам — дымам гармалы.
Паводле meduza.io