У Вільні, Шчэціне, Сіэтле ўключаюць бела-чырвона-белую падсветку
На знак салідарнасці з Беларуссю ў розных гарадах свету будынкі і збувдаванні падсвечваюць колерамі беларускага нацыянальнага сцяга.

Тры крыжы ў Вільні. Фота nn.by
У блізкай да нас Вільні ўключылі бела-чырвона-белую падсветку сакральнага помніка — Трох крыжоў.

Фота nn.by
На захадзе Польшчы ў ваяводскім цэнтры Шчэцін 20 жніўня будынак філармоніі асвяцілі ў бел-чырвона-белы колер. Гэта было зроблена на знак салідарнасці з беларускім народам.

Фота Радыё Рацыя
А ў амерыканскім Сіэтле бела-чырвона-белым стала кола агляду.
Фота facebook.com