У ЗША акцыі прыхільнікаў і праціўнікаў Трампа перараслі ў сутыкненні
У дзясятках гарадоў ЗША адбыліся акцыі пад агульнай назвай «Марш за Трампа». На вуліцы выйшлі і яго праціўнікі. У некалькіх выпадках шэсці перараслі ў сутыкненні груп дэманстрантаў.

Фота: Reuters
Паводле звестак арганізатараў, шэсці ў падтрымку Дональда Трампа прайшлі прыкладна ў 50 гарадах. У групу «Марша за Трампа» у Facebook ўступілі ў агульнай колькасці каля 5 тысяч сімпатызуючых амерыканскаму прэзідэнту. Па звестках інфармагенцтваў, кожная асобная дэманстрацыя сабрала ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў чалавек. У Індыянапалісе сабраліся 30 прыхільнікаў прэзідэнта ЗША, у Эры — каля 100 чалавек, у Лансінгу — 200, у Осціне — 300, у Сэнт-Поле — парадку 400.
У гарадах, дзе праходзілі «Маршы за Трампа», на вуліцы выйшлі таксама пратэстоўцы супраць цяперашняга амерыканскага лідэра — па некалькі дзясяткаў чалавек у кожным выпадку.

Фота: Reuters
У Берклі, Алімпіі, Сэнт-Поле і шэрагу іншых гарадоў шэсці завяршыліся сутыкненнямі прыхільнікаў і праціўнікаў Дональда Трампа. У Алімпіі затрыманыя чацвёра дэманстрантаў, у Берклі — дзесяць чалавек, у Сэнт-Поле — шэсць, дваіх затрымалі ў Нэшвіле. Паліцыя не паведамляе, да якога лагеру дэманстрантаў адносіліся затрыманыя.
У сутыкненнях пацярпелі сем чалавек.
Паводле tut.by