У ЗША ствараюць медыцынскія швы, якія могуць перадаваць дадзеныя пра пацыента на кампутар
Навукоўцы ў ЗША распрацавалі прататып хірургічных шовных матэрыялаў, якія не толькі дапамагаюць загойваць раны, але таксама здольныя трансляваць інфармацыю аб стане свайго носьбіта. Аб гэтым паведамляецца ў апублікаваных дакументах інжынернай школы Універсітэта Тафтс (штат Масачусэтс).

Рэалізавана гэта наступным чынам: валокны тканіны літаральна пераплецены з сэнсарамі і электродамі, якія дазваляюць весці «хімічнае і фізічнае назіраньне». Падобныя датчыкі нанапамераў здольныя адсочваць такія паказчыкі, як крывяны ціск, тэмпература цела, узровень цукру і нават стрэс.
Усе гэтыя дадзеныя, па задумцы распрацоўнікаў, будуць перадавацца бесправадным спосабам на любыя якія прымаючыя прылады, да прыкладу, на смартфоны або кампутары, прычым у рэжыме рэальнага часу. Тэарэтычна, гэта павінна прыкметна палегчыць працу лекараў.
Пакуль навукоўцы не могуць гарантаваць вынік — выпрабаванні праводзіліся толькі на пацуках, але іх вынікамі ва ўніверсітэце засталіся задаволеныя.
«Такія «разумныя» швы і бінты дапамогуць сачыць за гаеннем скуры, а таксама іх можна будзе выкарыстоўваць для маніторынгу стану здароўя», — адзначае Самір Сонкусал, адзін з удзельнікаў даследавання, дырэктар нанатэхналагічнай лабараторыі.
Паводле tass.ru