У Аргенціне выкапалі дыназаўра памерам з сяміпавярховік

Акамянелыя косткі дыназаўра, які, па меркаванні навукоўцаў, быў самай буйной істотай, што калі-небудзь жыла на Зямлі, знойдзены ў Аргенціне, паведамляе BBC.



Мяркуючы па костцы сцягна дыназаўра, даўжыня яго цела дасягала 40 метраў, а рост — 20 метраў (сяміпавярховы будынак). Вага жывёлы складала каля 77 тон, што супастаўна з масай 14 афрыканскіх сланоў.

"Маючы дадзеныя пра памер гэтых костак, мы можам зрабіць выснову аб тым, што гэты дыназаўр быў самай буйнаой жывёлай, што калі-небудзь хадзіла па Зямлі", — заявілі ў інтэрв'ю палеантолагі.

Першапачаткова парэшткі яшчара выявіў мясцовы фермер прыкладна ў 250 кіламетрах на захад ад горада пошчакі ў Аргенціне. Палеантолагі здолелі раскапаць каля 150 костак. Па словах навукоўцаў, усе яны захаваліся ў "выдатным стане".

Даследнікі лічаць, што гэта новы від тытаназаўраў — велізарных расліннаедных дыназаўраў, якія жылі ў часы верхняга крэйдавага перыяду.

Паводле gazeta.ua