У Арменіі, нягледзячы на пратэсты, падаражэла электрычнасць

Масавыя акцыі трывалі тры тыдні, але цяпер сціхаюць.



a17_32_2.jpg

Серж Сяргсян
У Арменіі з 1 жніўня рэзка ўзраслі тарыфы на электраэнергію. Напрыклад, дзённыя тарыфы павысіліся на 16,5%.  Прычынай павелічэння тарыфаў стала вялікая запазычанасць, якую назапасіла кампанія “Электрычныя сеткі Арменіі” (ЭСА). Для жыхароў краіны гэта ўжо трэцяе за апошнія некалькі гадоў павелічэнне тарыфаў. Напрыклад, у 2013 годзе яны ўзрасталі на траціну.
З 19 чэрвеня ў Ерэване праходзілі кругласуткавыя маштабныя акцыі пратэсту. Яны доўжыліся тры тыдні.
27 чэрвеня прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на нарадзе з адказнымі за энергетычную палітыку краіны заявіў, што ў кампаніі ЭСА будзе праведзены міжнародны аўдыт, а да яго завяршэння ўрад возьме на сябе “цяжар павышэння тарыфаў”. Аднак пакуль рашэнне аб правядзенні такой праверкі не прынятае.
Паводле Еўрарадыё