У Бішкеку спалілі пудзіла Лукашэнкі
Праваабаронца Ондуруш Тактанасыраў спаліў у Бішкеку пудзіла кіраўніка Беларусі.
Такім спосабам ён выказаў сваё патрабаванне экстрадаваць з Беларусі былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, перадае «Радыё Свабода».
Тактанасыраў раней не раз праводзіў розныя акцыі пратэсту ля будынка амбасады Беларусі.
Асуджаны на радзіме завочна на пажыццёвы тэрмін пазбаўлення волі за загад на расстрэл мірных дэманстрантаў Курманбек Бакіеў пражывае ў Беларусі з 2010 года. У Беларусі ён атрымаў палітычны прытулак і грамадзянства.