У бліжэйшай будучыні ў Расіі могуць забараніць амерыканскі даляр

Законапраект аб забароне амерыканскага даляра ў Расіі на днях быў унесены ў Дзярждуму дэпутатамі ад ЛДПР. Аўтарам дакумента з'яўляецца Міхаіл Дзегцяроў, які прапануе цалкам забараніць абарот і захоўванне даляраў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. 



zirinovskij_pro_dollar.jpg

Закон абавяжа ўладальнікаў даляравых укладаў альбо цалкам патраціць гэтыя зберажэнні, альбо абмяняць іх на іншую валюту.
Вядома таксама, што згодна з пунктам дадзенага праекта, банкі самастойна прададуць «зялёныя» па сярэднім курсе за папярэдні год.
У выпадку, калі ў грамадзян на вуліцы пры аглядзе будуць знойдзеныя амерыканскія купюры, праваахоўныя органы будуць мець права іх папросту адабраць, прадаць на працягу 30 дзён, а потым адпаведны эквівалент вярнуць ўладальніку.
Паводле расійскіх СМІ