«Расія ад Варшавы да Порт-Артура!»
Актывісты «Іншай Расіі» правялі каля амбасады Польшчы ў Маскве акцыю пратэсту супраць пагромаў, учыненых ў Варшаве польскімі нацыяналістамі, паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі.
![embassy.jpg embassy.jpg](/img/v1/news/full/embassy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Іншая Расія» сіметрычна адказала Польшчы на беспарадкі ля амбасады Расіі ў Варшаве. Удзельнікі
акцыі расцягнулі перад пасольствам банер з лозунгам «Расія ад Варшавы да Порт-Артура!». Нацболы запатрабавалі ставіцца да Расіі з павагай, гаворыцца ў паведамленні.
Актывісты закідалі тэрыторыю дыпмісіі фаерамі і дымавымі шашкамі.
Падчас акцыі былі затрыманыя паліцыяй тры чалавекі. Адзначаецца, што некалькім удзельнікам акцыі ўдалося схавацца.
gazeta.ru