65 тысяч долараў атрымае лаўрэат узнагароды Шымборскай
Больш за 200 тысяч злотых (65 тысяч долараў) атрымае лаўрэат узнагароды імя Віславы Шымборскай. Вечарам адбудзецца ўрачыстасць уручэння літаратурнай узнагароды, якую ў сваім завяшчанні заснавала нобелеўская лаўрэатка.
![4db395f5_7a4b_4b29_937d_38d7ccc7059c_file.jpg 4db395f5_7a4b_4b29_937d_38d7ccc7059c_file.jpg](/img/v1/news/full/4db395f5_7a4b_4b29_937d_38d7ccc7059c_file.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віслава Шымборска
На конкурс былі дасланыя больш за 180 працаў. У фінале змагаліся пяць найлепшых — кажа старшыня Фонду імя Віславы Шымборскай Міхал Русінэк. “Гэта томы паэзіі аўтараў: Юстыны Баргельскай, Крысціны Дамброўскай, Лукаша Яраша, Кшыштафа Карскага і Яна Палькоўскага”.
Узнагарода імя Шымборскай мае міжнародны характар. Яна прызнаецца штогод за кнігу паэзіі, выдадзеную на польскай мове, як у арыгінале, так і перакладзе. Пераможца атрымае чэк на 200 тысяч злотых.
Узнагарода імя Віславы Шымборскай з’яўляецца найбольш прэстыжнай літаратурнай узнагародай у Польшчы. У склад журы ўваходзяць, між іншым, шведскі перакладчык польскай і французскай літаратуры Андэрс Бадэгард, іспанскі паэт Абэль Сар’яна, эсэіст і паэт Адам Паморскі, крытык і гісторык літаратуры Мар’ян Сталя.