У Харкаве прагрымеў выбух каля крамы вядомага актывіста і валанцёра
У Харкаве пасля паўночы адбыўся выбух на вуліцы Рымарскай, 5.
![charkau_vybuch.jpg charkau_vybuch.jpg](/img/v1/news/full/charkau_vybuch.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Па іх дадзеных, выбух адбыўся ў мэблевай краме на вуліцы Рымарскай.
Інфармацыю аб выбуху Інтэрфаксу пацвердзілі ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю МУС Харкаўскай вобласці.
Аб выбуху ў міліцыю паведамілі жыхары суседняга дома. На месца выехала аператыўна-следчая група. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху вылецела шкло і пашкоджана адна са сценаў будынку.
Ахвяраў няма.
Нардэп ад «Народнага фронту» Антон Герашчанка адзначыў:
«Толькі што мне патэлефанавалі харкаўскія патрыёты і паведамілі навіну аб чарговым тэракце. Гадзіну таму на Рымарской 3/5 побач з мэблевай крамай «Mill Wood», якая
належыць члену «Громадьскої варти» Харкава, валанцёру, які дапамагае фронту, Дудзе Вячаславу Сцяпанавічу, адбыўся выбух.
Пацярпелых, дзякаваць богу, няма. Выбухам выбітыя вокны і пашкоджана адна са сцен будынка. На месцы працуюць следча-аператыўныя групы МУС і СБУ.
Гэты выбух будзе кваліфікаваны як тэрарыстычны акт, скіраваны на спробу дэстабілізацыі абстаноўкі ў Харкаве. Стварэнню атмасферы страху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Але гэта ў заказчыкаў, арганізатараў і выканаўцаў тэракту не атрымаецца! Вячаслаў Сцяпанавіч з патроенымі сіламі працягне дапамагаць умацоўваць абарону і бяспеку Украіны. Як сказаў мне яго
таварыш: Вячаслава гэтым выбухам не спалохаеш. Ён жыццё гатовы аддаць за Украіну, калі спатрэбіцца. Харкаў — гэта Украіна!»