У Харкаве ўзарвалі грузавы цягнік

З першых дзён антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне горад і вобласць спрабавалі падарваць больш за 40 разоў.



harkov.jpg

Сёння каля 03:00 на чыгуначнай станцыі «Аснова» у Харкаве невядомыя ўзарвалі чыгунку пад грузавым цягніком, які рухаўся. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. Два вагоны сышлі з рэек.

«Папярэдняя кваліфікацыя — дыверсія», — заявіла прэс-сакратар пракурора Харкаўскай вобласці Віта Дубовік.

У сваю чаргу губернатар Харкаўскай вобласці Ігар Райнін заявіў, што ў распараджэнні следства ёсць відэа закладкі выбуховага прыстасавання.

«Аператыўна-следчыя мерапрыемствы праводзяцца, што тычыцца сённяшняга інцыдэнту, у нас ёсць відэа закладкі <...> літаральна за 15 – 20 хвілін да руху цягніка», — распавёў Райнін.

Напярэдадні, 30 сакавіка, на станцыі «Аснова» таксама адбыўся выбух: прылада здэтанавала на цыстэрне з дызельным палівам. А 11 сакавіка выбух прагрымеў на шляху руху пасажырскага цягніка "Лісічанск – Харкаў". Машыніст цягніка быў вымушаны прымяніць экстранае тармажэнне. Ахвяр удалося пазбегнуць.

Харкаў і Адэса — гарады з найбольшай колькасцю тэрактаў. Спецслужбы Украіны заяўляюць, што іх арганізоўвае Расія для дэстабілізацыі абстаноўкі ў гэтых рэгіёнах.

Паводле «Левы бераг»