У Францыі пачанаецца правы рэванш

Упершыню з 2008 года францускія кансерватары могуць святкаваць перамогу.Усе муніцыпальныя выбары ў эпоху прэзідэнства Нікаля Сарказі яны рэгулярна прайгравалі — і вось нарэшце зноў па Францыі пракацілася правая хваля.



marin_lie_pien.jpg

Лідар Нацыянальнага Фронта Францыі. Марын Ле Пэн

Кіраўнік кансерватараў Жан-Франсуа Капе не хавае свайго задавальнення і не прапускае выпадку падвергнуць крытыцы прэзідэнта-сацыяліста:

"Цікава, як прэзідэнт Аланд адрэагуе на суд выбаршчыкаў, ці зменіць ён сваю палітыку, якая стала сапраўднай катастрофай для Францыі?", — каментуе Капе вынікі галасавання каналу “Еўраньюс”.

Вынікам паразы кіруючай большасці стануць, лічаць многія, перастаноўкі ва ўрадзе. Кіраўнік кабінета Жан-Марк Эро прыгнечана канстатуе :

"Гэта галасаванне — як на мясцовым, так і на нацыянальным узроўні, сведчыць пра паразу ўрада большасці".
 

Нацыянальны фронт на чале з Марын Ле Пэн таксама можа святкаваць. Па меншай меры ў 10 муніцыпалітэтах яго кандыдаты перамаглі. Такога поспеху нацыянальны Фронт не ведаў за ўсю гісторыю існавання партыі, створанай ў 1972 годзе.
 

Адзіным суцяшэннем для сацыялістаў, якія пазбавіліся сваіх мандатаў больш чым у 150 гарадах, стала перамога Ан Ідальго ў сталічнай мэрыі. Парыж, канешне, варты імшы, але аднаго Парыжа недастаткова для перамогі.

Паводле “Еўраньюс”