У Ганконгу арыштаваныя мафіёзі, якія напалі на студэнтаў-пратэстоўцаў

Ганконскія ўлады паведамілі пра арышт 19 чалавек, якія ўчынілі серыю нападаў на ўдзельнікаў акцый пратэсту.



hong_kong_0410.jpg

Сярод арыштаваных, па звестках паліцыі, восем чальцоў тайных злачынных арганізацый — трыядаў. Паліцыя адпрэчыла абвінавачанні дэманстрантаў, быццам за збіццём пратэстоўцаў стаяць прадстаўнікі ўлады. 

Раней лідары масавай акцыі пратэсту ў Ганконгу прыгразілі байкатаваць перамовы з уладамі з-за нападаў на дэманстрантаў, адзначае ВВС. У прыватнасці, у гандлёвым раёне Мон-Кок арганізаваныя групы маладых людзей сарвалі палаткі пратэстоўцаў і пачалі бойку. Паліцыянтам удалося разняць праціўнікаў, стаўшы паміж імі "жывым ланцугом". 

Нагадаем, што дэманстранты з мінулых выходных блакуюць доступ у цэнтральныя раёны горада Яны незадаволеныя планамі Пекіна праводзіць адбор кандыдатаў на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ганконга на выбарах у 2017 годзе. Пекін выказвае рашучую падтрымку мясцовым уладам, называючы пратэсты незаконнымі. 

euroradio.fm