У Каларада за першыя суткі прадалі легальнай марыхуаны на мільён даляраў
У амерыканскім штаце Каларада, дзе з 1 студзеня дазволены легальны продаж марыхуаны, падвялі першыя вынікі: за першыя суткі «траўкі» у трох дзясятках ліцэнзаваных крамах прададзена больш чым на 1 млн даляраў.
Цяпер, як паведамляе The Huffington Post, перад прадаўцамі паўстала іншая сур'ёзная праблема: куды падзець наяўныя грошы. Справа ў тым, што банкі не маюць права прымаць такія даходы,
паколькі на федэральным узроўні марыхуана па-ранейшаму класіфікуецца як забароненае рэчыва.
Кошты на адну восьмую унцыі легальнай марыхуаны ўсталяваліся на ўзроўні 35-70 даляраў. Па падліках уладаў, гэты бізнэс на працягу года выплаціць каля 67 млн даляраў падаткаў. З іх першыя 40
млн пойдуць на ўзвядзенне новых школ.
Новы закон, які дазваляе гандляваць «траўкай», уступіў у дзеянне 1 студзеня 2014 года. Цяпер некаторыя крамы атрымалі права прадаваць абмежаваную колькасць наркатычнага рэчыва
дарослым жыхарам штата. У сувязі з гэтым сотні жыхароў Каларада адсвяткавалі не толькі Новы год, але і Зялёную сераду - дзень, калі марыхуана паступіла ў вольны продаж. Цяпер звычайныя наведвальнікі
крамаў могуць, не хаваючыся, набыць там як «траву» на вагу, гэтак і гатовыя «джойнты» («касякі» ці самакруткі, набітыя
марыхуанай).
Згодна з рэгіянальным заканадаўствам, любы жыхар Каларада, які дасягнуў 21-гадовага ўзросту, можа захоўваць у сябе дома ўнцыю (28,35 грама) канабіса або 6
«жывых» раслін.
Ужыванне і захоўванне марыхуаны ўжо часткова або цалкам легалізавана больш чым у 20 штатах ЗША. Некаторыя з іх дэкрыміналізавалі сферу абароту наркотыкаў, іншыя ж дазволілі ўжыванне канабісу ў
медыцынскіх мэтах, дазволіўшы яго продаж у аптэках па рэцэпце лекара. Цалкам адкрыты продаж марыхуаны пакуль магчымы толькі ў Каларада, аднак у бліжэйшы час аналагічны закон будзе прыняты ў штаце
Вашынгтон. Чакаецца, што сфера легальнага абароту наркотыкаў у ЗША прынясе ў 2014 годзе больш за 2,3 млрд долараў даходу .