У Крыме далей выкрадаюць людзей, знік чацвёрты актывіст
Сёння супольнасць «Крым-SOS» паведаміла аб знікненьні яшчэ аднаго актывіста, карэннага жыхара Сімферопаля Міхаіла Удоўчанкі.

Сувязь з 28-гадовым мужчынам знікла 11 сакавіка пасля 15:00, калі ён рухаўся з цэнтра Сімферопаля дадому.
Больш за суткі няма сувязі і з каардынатарам крымскага Еўрамайдану Сяргеем Кавальскім. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, адзін раз
ён тэлефанаваў раніцай у аўторак, паведаміўшы, што не зможа прыйсці на мітынг супраць далучэння Крыма да Расеі з меркаванняў бяспекі, паколькі яму
пагражаюць невядомыя.
Да гэтага часу не вядомы лёс старшыні Усекрымскай украінскай рады, каардынатара крымскага Еўрамайдана Андрэя Шчакуна і старшыні Апякунскай рады
Украінскай школы-гімназіі Сімфэропаля Анатоля Кавальскага, выкрадзеных 9 сакавіка ў Сімферопалі.
Аб іх месцы знаходжання не ведае ні адна праваахоўная структура Крыму.
Знікненні актывістаў і журналістаў пачаліся пасля расійскай акупацыі Крыма.
www.svaboda.org