У Крыме выхавальнікі дзіцячых садоў ставяць партрэты Пуціна сярод цацак
Пра гэта паведаміла ў Facebook жыхарка Сімферопаля Анжэла Старавойтава, што прыйшла "да пляменніцы на ранішнік", паведамляе УНІАН.

"Была на ранішніку ў пляменніцы ў дзіцячым садзе. Кароткая гутарка з нянькай. Я: "Вы вучыце дзяцей пакланяцца ідалу?" — Нянька: "Хто вам сказаў, што ён ідал?" — "Гэта асабістае жаданне выхавацеля групы або загад?" — "Асабістае жаданне. Не ведаю. У нас так ва ўсіх групах садка", — напісала Старавойтава, якую цытуе УНІАН.
Запіс пацвярджаецца выкладзенымі фота з садка.

Нагадаем, раней "упаўнаважаны па правах чалавека" ў Крыме Людміла Лубіна па выніках праверкі дашкольных устаноў Сімферопаля заявіла аб тым, што ў дзіцячых садках Сімферопаля склалася крытычная сітуацыя з харчаваннем — дзеці недаядаюць.
Акрамя таго, плату за дзіцячае харчаванне паднялі ў сем разоў — да каля 40 грыўняў у дзень.