У Літве са студзеня 2013 года мінімалку падвысяць да 1000 літаў

Літоўскі ўрад пад кіраўніцтвам прызначанага прэм'ера Альгірдаса Буткявічуса з наступнага года мае намер павялічыць мінімальную зарплату да 1000 літаў. Такое рашэнне прыняла кіруючая кааліцыя, паведаміў Буткявічус.



butkevicius.jpg

Новы літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус. Здымак Delfi

«Мы не будзем павялічваць выдаткі, а перагледзім цяперашнія», адзначыў ён.

У панядзелак Буткявічус сказаў, што вырашана скарачаць асігнацыі на дзяржаўную праграму інвестыцый.

«Мы адмаўляемся з наступнага года фінансаваць усе новыя праекты, прадугледжаныя ранейшым урадам», сказаў Буткявічус.

Лідар сацдэмаў сцвярджаў, што падвышэнне мінімалкі не ўскладніць становішча прадпрыемстваў, бо праз некаторы час у краіне павялічыцца ўнутранае спажыванне, а гэта будзе стымуляваць вытворчасць і стварэнне працоўных месцаў, цытуе новага прэм'ера delfi.lt.

westki.info