У Маскве — масавыя беспарадкі на нацыянальнай глебе
У маскоўскім раёне Заходняе Бірулёва ўдзельнікі народнага сходу, выкліканага забойствам маладога чалавека 10 кастрычніка, здзейсненым, як мяркуецца, выхадцам з Каўказа, узялі штурмам гандлёвы цэнтр.
Малады чалавек, як сцвярджаецца, заступіўся за сваю дзяўчыну, зрэагаваўшы на абразы, атрымаў удар нажом і памёр на руках дзяўчыны. Нападнік збег.
Учора ў Бірулёве адбыўся народны сход, скіраваны супраць мігрантаў. Ён завяршыўся пагромам гандлёвага цэнтра «Біруза», узвядзеннем барыкад і сутыкненнямі з байцамі АМАПа.
Натоўп, у якім былі нацыяналісты, футбольныя фанаты і мясцовыя жыхары, кінуўся на «Бірузу» з крыкамі «Расія для рускіх!» і «Рускія,
наперад!»
Па факце беспарадкаў распачата справа аб хуліганстве, фігурантам якой пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Затрымана каля 400 чалавек.
Паводле расійскіх СМІ