У Маскве вучань 10-га класа застрэліў свайго настаўніка і паліцэйскага
Днём 3 лютага ў маскоўскай школе нумар 263 вучань 10 класа узяў у закладнікі ад 22 да 29 чалавек. Як заявілі ў Следчым камітэце РФ, школьнік зайшоў у кабінет і некалькі разоў стрэліў у настаўніка геаграфіі.
Затым ён застрэліў аднаго з прыбылых паліцэйскіх, а яшчэ аднаго супрацоўніка праваахоўных органаў цяжка параніў. Праз паўтары гадзіны школьнік адпусціў закладнікаў, пасля чаго яго затрымалі. СК РФ завёў крымінальную справу.
Па некаторых дадзеных, прычынай таго, што здарылася, стаў канфлікт вучня, які прэтэндаваў на залаты медаль, з настаўнікам геаграфіі, які, на думку вучня, спрабаваў яму перашкодзіць.
Паводле расійскіх СМІ