У Маскве за год ні адзін чалавек не запісаўся ў бібліятэку

За апошні год у Маскве ні адзін чалавек не запісаўся ні ў адну з 700 муніцыпальных бібліятэк. Пра гэта паведаміў у чацвер кіраўнік дэпартамента культуры горада Сяргей Капкоў, выступаючы на парламенцкіх слуханнях у Дзярждуме, прысвечаных абмеркаванню праекта “Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі”. 



biblioteka.jpg

На думку Капкова, пасля з’яўлення інтэрнэту і электронных кніг у бібліятэках ужо няма ранейшай неабходнасці. У той жа час чыноўнік адзначыў, што пры гэтым ён не мае права пазбавіць бібліятэкі дзяржаўных грошай.

Руская служба Радыё Свабода